
Здарэнне адбылося ў пятніцу сярод дня, польскія памежнікі былі вымушаныя прымяняць слёзацечны газ.
Журналіст Марыюш Гершэўскі апублікаваў у сваім твітары відэа штурму польска-беларускай мяжы групай агрэсіўных мігрантаў. На відэа некалькі дзясяткаў, калі не сотня, мігрантаў штурмуе мяжу, кідаючы ў польскіх памежнікаў палкі і камяні.
Польскія памежнікі ў адказ прымянялі слёзацечны газ.
