
Сяргей Мядзвецкас і Павел Міхалюк
Істотнае новае кадравае прызначэнне ў Астравецкім раёне.
На паседжанні раённага выканаўчага камітэта старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас прадставіў свайго новага намесніка. Павел Міхалюк будзе курыраваць сацыяльную сферу.
Павел Рышардавіч скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, працаваў настаўнікам гісторыі, галоўным спецыялістам БРСМ і начальнікам аддзелу па справах моладзі. Доўгі час быў галоўным спецыялістам аддзела кадравай службы Гродзенскага аблвыканкама.
У 2017-2019 гадах Міхалюк – першы сакратар Гродзенскага абкама БРСМ. З 2019 па 2024 год – член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы.
Мяркуючы па знешнасці Павел Кірылюк, які выглядае старэйшым за свайго новага начальніка, даўно выйшаў з камсамольскага ўзросту і цяпер будзе далей расці на “вертыкальнай” ніве.
