Палітвязня Аляксандра Францкевіча будуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”.

Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11. Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

Па інфармацыі @belarus_abc, супраць Аляксандра вядзецца крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабавання адміністрацыі калоніі). Палітвязень да гэта часу знаходзіцца ў ПКТ.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч