Учора споўнілася ўжо 1 052 дні, як турымліваецца за кратамі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі.

Менавіта столькі доўжылася ягонае зняволенне па першай крымінальнай справе: у 2011 годзе старшыню «Вясны» засудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі і паводле амністыі вызвалілі 21 чэрвеня 2014 года — праз 1 052 дні. Гэтаму зняволенню і вялізнай хвалі падтрымкі прысвечаны «Альбом салідарнасці».

Цяпер Алесь Бяляцкі асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. І на сённяшні дзень ён зноў знаходзіцца за кратамі 1 052 дні. Падрабязней пра асобу славутага праваабаронцы можна прачытаць на адмысловым шматмоўным сайце (https://freeales.org/).

Падтрымайце праваабаронцу лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму