
1 чэрвеня ў Гародні прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства палітолагаў». Стварэнне новай прапагандысцкай структуры адбылося на другі дзень “навукова-практычнай” канферэнцыі з нагоды 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі.
Адным з стваральнікаў новай, фармальна грамадскай, а па-сутнасці дзяржаўнай структуры, стаў гарадзенскі прапагандыст Віктар Ватыль, які займае месца загадчыка кафедры паліталогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Віктар Ватыль заявіў наступнае:
«пришло время оставить в прошлом подражание западноевропейскому опыту. Необходимо национализировать не только политологию, но и государственный опыт»,
Старт стварэнню РГА быў дадзены восенню 2023 года на пасяджэнні адміністрацыі Лукашэнкі.
У таварыства палітолагаў змогуць уступіць не толькі акадэмічныя палітолагі, але і ўсе грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі ўзросту паўналецця. Фактычна гэта новая шладная структура, якая будзе финансавацца з дзяржащнага бюджэту.
