
фота ілюстрацыйнае
З панядзелка, 3 чэрвеня, Літва забараняе ўвоз на сваю тэрыторыю сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расеі.
У спіс забароненага ўключылі харчовыя прадукты жывёльнага паходжання, рыбу, ракападобных, малюскаў, малако і малочныя прадукты, яйкі, натуральны мёд. Нельга ўвозіць крупы, гародніну і некаторыя карняплоды, садавіну і гарэхі, каву, гарбату, спецыі і многае іншае. Забаронены ўвоз таксама алкагольных і безалкагольных напояў, тытуню і замяняльнікаў тытуню.
Поўны пералік забароненых да ўвозу прадуктаў можна паглядзець на сайце літоўскай мытні.
Беларусы ў памежных чатах расказваюць пра свой досвед праходжання беларуска-літоўскай мяжы па новых правілах:
Асабліва моцна перажываюць бацькі з маленькімі дзецьмі, таму што па правілах уезду забраць могуць нават бутэльку вады. Як дзіцяці перажыць шматгадзіннае чаканне ў чарзе без вады — незразумела.
Транзіт прадуктаў праз Літву не забаронены. У памежных чатах пішуць, што пасля прад’яўлення квіткоў на самалёт мытнікі спыняюць пільны дагляд рэчаў.
