
У бягучым годзе чакаецца, што ўдзел у выставе возьмуць каля 500 кампаній з Беларусі, Расеі, Кыргызстану, Казахстану, Германіі, Кітая, Пакістану, Турцыі, В’етнама, Палестыны, Манголіі. Асобнымі экспазіцыйнымі блокамі будуць прадстаўлены прадпрыемствы рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі.
Лідскі рэгіён на выставе прадставяць сем мясцовых прамысловых прадпрыемстваў: ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Лідсельмаш” і ўваходзячыя ў склад холдынгу ААТ “Лідаграпраммаш” і ААТ “Лідскі ліцейна-механічны завод”; адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Мінойтаўскі рамонтны завод”, “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, “Лідахлебапрадукт”, а таксама РДУВП “Конус”.
