
14-15 чэрвеня вертыкальнікі з розных раёнаў гарадзеншчыны паедуць на так званы ІІІ з’езд малых гарадоў у Расею, у Ніжнегародскую вобласць. Паведамляецца, што на гэты раз з’езд “приурочили к юбилейному XX Международному фестивалю народных художественных промыслов «Золотая Хохлома» в Семёнове”.
Абмены візітамі дэлегацый Гарадзеншчыны і Расеі сталі апошнімі гадамі ўжо звыклымі. З беларускага боку партнёрам выступае адмыслова створаны союз районов Гродненской области Республики Беларусь по устойчивому развитию (ПАР5+).
