
У горадзе Бярозаўка зноў затрымалі назіральніцу за выбарамі 2020-га году Гражыну Гетко.
Гэта адбылося 5 чэрвеня, паведаміў тэлеграм-канал @lida_grab_court.
Гэта ўжо другое затрыманне жанчыны за гэты год — 19 лютага 2024 году яе ўжо судзілі і тады прызначылі ні то адразу 25 сутак арышту, ні то судзілі два разы і прысудзілі 15 плюс 10 сутак.
У 2020 годзе Гражына Гетко была назіральніцай у час так званых прэзідэнцкіх выбараў. У верасні 2023 года яе ўжо пераследавалі – тады аштрафавалі на 30 базавых велічынь за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
