Фестывалю нацыянальных культураў у Гародні спадарожнічаюць і розныя ідэалагічныя мерапрыемствы. Так у гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча чыноўнікаў і прадстаўнікоў БРСМ. Называлася гэта диалоговая площадка “Вместе мы едины”, а на сустрэчу сабралі студэнтаў трох розных гарадзенскіх ВНУ.

С ребятами встретились первый секретарь ЦК БРСМ Александр Лукьянов, заместитель председателя Гродненского облисполкома Виктор Пранюк, проректор ГрГУ Василий Сенько.

На мерапрыемстве гучалі ўжо традыцыйныя мантры пра “островок единства”, “на встрече говорили о том, какой вклад молодежь разных национальностей внесла в нашу общую Победу в Великой Отечественной войне”. Па разнарадцы на паказушную сустрэчу сабралі каля 100 студэнтаў, некаторыя з іх былі ў нацыянальных касцюмах.