Не спыняюцца адміністрацыйныя карныя працэсы па Гарадзенскай вобласці за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Па-ранейшаму мірныя грамадзяне караюцца судамі паводле артыкулу 19.11, частка 2 КаАП.

З 3 па 7 чэрвеня ў рэгіёне прайшло мінімум 11 карных працэсаў у розных раёнах. Асабліва “шчыравалі” суддзя Ленінскага раёну Гародні (засудзілі 7 чалавек). Пад незаконны пераслед на мінулым тыдні трапілі наступныя асобы:

Суд Ленінскага раёну Гародні:

Ірына Вейга

Аляксандр Жуковень

Вераніка Лукашова

Кацярына Макарская

Ніна Марціросава

Настасся Пянькоўская

Алена Ханіна

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні:

Дзяніс Журневіч

Віктар Касцюк

Анатоль Сідар

Суд Наваградскага раёну:

Віталь Талочка

Суд Смаргоньскага раёну:

Віталь Шульга