
9 чэрвеня па вуліцах Беластоку беларуская дыяспара гораду арганізавала традыцыйны велапрабег салідарнасці з палітвязнямі, якія знаходзяцца ў лукашэнкаўскіх турмах. Удзел у роварнай акцыі разам з групай падтрымкі ўзяло каля 30 чалавек Некаторыя былі апранутыя ў кашулькі з партрэтамі вядомых палітвязняў – Дзяніса Івашына, Анджэя Пачобута, Рыгора Кастусёва.
Роварны прабег стартаваў у самым цэнтры гораду з вудіцы Суражскай, што каля ратушы. Зытым удзельнікі пад бел-чырвона-белымі сцягамі праехалі па вуліцы Кастуся Каліноўскага і далей наўкольным шляхам вярнуліся зноў у цэнтр. Усяго велапрабег доўжыўся каля гадзіны. Многія мясцовыя жыхары віталі удзельнікаў роварнага прабегу воклічамі і знакамі падтрымкі.














