
Сітуацыя на граніцы і пытанні бяспекі Польшчы – былі галоўнымі падчас выязнога пасяджэння ўраду, якое прайшло ў Беластоку. Па выніках пасяджэння прэм“ер-міністр Дональд Туск даў прэсавую канферэнцыю. На пасяджэнні быў прыняты дакумент пра стварэнне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю – адзначыў палітык.
Туск заявіў, што буферная зона будзе складаць 200 метраў, хоць у некаторых месцах дасягне двух кіламетраў. Задача дзяржавы – ахова і абарона граніцы ўсімі даступнымі метадамі, дадаў прэм’ер Дональд Туск.
Рэгламент адносна так званай буфернай зоны будзе падпісаны ў сераду і ўступіць у сілу ў чацвер. Зона будзе ахопліваць адлегласць больш за 60 км – прыблізна на 45 км. яе глыбіня складзе каля 200 метраў.
