На Гарадзеншчыне працягваецца ваенна-мілітарысцкі ідэалагічны чад. У Шчучыне правялі нават адмысловае паседжанне па падрыхтоўцы да “Дня Незалежнасці” і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў.

Адбылося пасяджэнне раённага арганізацыйнага камітэта пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Цюсінай.

На нарадзе абмеркавалі мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у святочныя дні. Традыцыйна яны пачнуцца ўрачыстым шэсцем людзей розных пакаленняў. У святочных і ўпрыгожаных калонах пройдуць прадстаўнікі ўлады, ветэраны працы і Ўзброеных Сіл, працоўных калектываў, моладзь. У гарадскім скверы ля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан будуць ускладзены кветкі. Мітынг, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца на плошчы Свабоды. Традыцыйна напярэдадні Дня Незалежнасці ў раённую Кнігу Славы заносяцца звесткі аб суайчынніках, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. І на гэты раз яна папоўніцца новымі імёнамі шчучынцаў, якім уручаць сертыфікаты і падарункі”.

Адным з мерапрыемстваў свята стане ўрачыстае адкрыццё на будынку раённай газеты “Дзянніца” мемарыяльнай дошкі ў гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы. Імя лётчыка носяць вуліцы многіх гарадоў Беларусі і СНД.