У Беларусі працягваецца надзвычай дзіўны праект (духовно-патриотический як яго называюць) пад характэрнай назвай Четвертый Всебелорусский крестный ход «Церковь и армия». Гэты хросны ход дабраўся цяпер і да Ашмянаў.

Паводле заканадаўства царква ў Беларусі аддзелена ад дзяржавы, але рэальнасць такая, што філіял расейскай РПЦ даўно стаў часткай і дзяржаўнага апарату і яго структураў. Царкоўнікі, вайскоўцы, міліцыянты, чыноўнікі, памежнікі, мытнікі маршыравалі па раённым цэнтры ў адчайным парыве “единства”.

У канцы ідэалагічнага мерапрыемства выступіў протоиерей Георгий Муха. Ён зачытаў обращение к участникам Всебелорусского крестного хода Патриаршего экзарха митрополита Минского и Заславского Вениамина. Муха сказаў наступнае: Совершая крестный ход, мы участвуем в битве с беспамятством и ложью, стремлением навязать нам отчуждение от подвига и гордости за нашу Великую Победу.

Фактычна прадстаўнікі РПЦ удзельнічаюць у стварэнні мілітарнага культу і ўхвалення вайны, распальванні варожасці да заходніх краін. А перадачы нейкіх капсулаў з зямлёй ёсць надзвычай дзіўным “абрадам”. Цяпер эстафету перадалі Івейскаму раёну.