Рэлікты і атавізмы савецкай пары працягваюць культываваць на Астравеччыне. Прапагандысты пахваліліся, што ў раёне актыўна працуюць ужо тры “дабравольныя дружыны”.

Паведамляецца, што “представители РОВД обучают дружинников, предоставляют командирам необходимую для их деятельности информацию о правонарушениях, помогают в планировании и учёте работы”.

Ужо створаны дружыны з Астравецкіх электрасетак, Астравецкага лясгасу і Беларускай АЭС, а таксама адзін молодежный отряд охраны правопорядка.