
15 чэрвеня ў мястэчку Гудзевічы Мастоўскага раёна ўпершыню пройдзе «Гудзевіцкі фэст». Свята праводзіцца з мэтай захавання і папулярызацыі ўнікальных традыцый падвойнага ткацтва, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У мясцовым літаратурна-краязнаўчым музеі сабрана 20 падвойных дываноў. Першы экспанат з’явіўся ў 1981 годзе. Паэтка Ларыса Геніюш, дзед якой жыў у Гудзевічах, ахвяравала музею падвойны дыван з надпісам «1900R». Дзякуючы такому каштоўнаму экспанату стваральнік музея Алесь Белакоз зацікавіўся тэмай падвойнага ткацтва і пачаў шукаць іншыя вырабы, выкананыя ў гэтай тэхніцы.
Сёлета вёсцы Гудзевічы спаўняецца 485 гадоў.
