
12 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прадоўжыўся карны судовы працэс паводле артыкулу 342, частка 1 Крымінальнага кодэксу РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што моцна парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
На лаве падсудных ажно чатырох чалавек:
Дзмітрый Лях, Ігар Чудзілоўскі, Аляксей Грэсь і Аляксандр Клунейка.
Першае паседжанне прайшло яшчэ 31 траўня.
Карны працэс вядзе Уладзімір Пазняк, прадстаўнік рэжыму ў мантыі, на рахунку якога шмат палітычных прысудаў.
