
Пра ровень даверу грамадзян да прызначаных дэпутатаў так званай палаты прадстаўнікоў яскрава сведчыць прыём, які правёў у горадзе Бярозаўка небезвядомы Міхаіл Орда. “Лідская газета” дала справаздачу з яго прыёму, у час якога звярнулася ажно… два чалавекі:
“Задать вопрос мог любой желающий, воспользовались такой возможностью два человека. Березовчан волновали вопросы надбавки к пенсии участнику боевых действий Афганистана и проблемы жилищно-коммунальной сферы”.
Міхаіл Орда (выхадзец з Гарадзеншчыны – з Дзятлаўскага раёну) – ранейшы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў РБ, які кіраваў дзяржаўнымі прафсаюзамі ажно 10 гадоў (2014 — 2024) быў сёлета “выбраны” (фактычна прызначаны) дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Нёманскай выбарчай акрузе №56.
