У Літве канчаткова забаранілі трансляцыю дзржаўных беларускіх і расейскіх тэле- і радыёканалаў. Змены ў законе аб публічнай інфармацыі падтрымалі 99 дэпутатаў Сейма, яшчэ тры ўстрымаліся, а супраць нікога не было, піша lrs.lt.

У верасні 2022-га Сейм Літвы прыняў папраўку да закона, якая забараняе трансляцыю расейскіх і беларускіх тэле- і радыёканалаў часова — да кастрычніка 2024-га. Мэтай у Вільні назвалі жаданне “абараніць сваю інфармацыйныя прастору”. На той час асноўныя прапагандысцкія медыя-каналы Беларусі і РФ ужо былі абмежаваныя на падставе рашэнняў літоўскіх ведамстваў або на падставе санкцый Еўразвязу і ЗША (пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны ў лютым 2022-га). А новая пастанова дазваляла літоўскім чыноўнікам больш аператыўна спыняць рэтрансляцыю каналаў ці блакаваць адпаведны кантэнт у інтэрнэце.

Цяпер жа забарона будзе дзеіць да таго часу, пакуль Беларусь і Расея ёсць пагрозай для нацыянальнай бяспекі Літвы.

Еўрарадыё