У нямецкім Бундэстагу пачала працу выстава «Я не баюся. Няхай яны баяцца!», прысвечаная Алесю Бяляцкаму.

Выстава будзе дэманстравацца па 5 ліпеня ў Halle des Paul-Löbe-Hauses (Konrad-Adenauer-Str. 1, 10557 Berlin). Яе можна наведаць з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 17:00.

Для наведвання выставы патрэбна загадзя зарэгістравацца па спасылцы (https://www.bundestag.de/parlamentarische_ausstellung).

Кожны чацвер і пятніцу а 12-й гадзіне на выставе будуць працаваць гіды, якія распавядаюць пра лёс выбітнага беларускага праваабаронцы.

Нагадаем, 2 ліпеня ў Парыжы адбудзецца адкрыццё выставы (https://spring96.org/be/news/115475) «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» — яна будзе прысвечаная праваабаронцам Алесю Бяляцкаму і Алегу Арлову.

FreeAles.org