Мілітарызацыя ў працэсе навучання і выхавання дзяцей толькі нарастае. Школьнікаў, падлеткаў у Шчучыне ўсё часцей водзяць у міліцэйскі РАУС, дзе расказваюць пра гераічнасць прафесіі сілавікоў. У рамках гэтых экскурсій услаўляецца культ зброі і людзей у пагонах, якія ратуюць дзённа і ночна і ахоўваюць “клачок мірнай землі”.

Пра чарговую акцыю выхавання расказала раённая газета “Дзянніца”.

у них с раннего возраста формируется мысль, что милиция и неотвратимое наказание за возможное правонарушение или преступление для нарушителя – рядом, – рассказал начальник ИДН ОВД Щучинского райисполкома Дмитрий Пружечников. – Такая практика повсеместна, и мы рады, что учреждения образования идут нам навстречу, собирают ребят.