У бюджэтных арганізацыя Гарадзеншчыны раздаюць незвычайную анкету, якая мае незаконны характар.

Сярод пытанняў у ёй фігуруюць такія, як:

роднасныя сувязі за мяжой (Прозвішча, імя, грамадзянства, месца пражывання, месца працы або вучобы і г.д.);

наяўнасць замежнага грамадзянства/ віду на жыхарства/ карты паляка;

кантакты з асобамі, якія пражываюць за мяжой (прозвішча, імя, грамадзянства, месца пражывання, месца працы або вучобы і г.д.).

У разе адмовы запаўняць анкету пагражаюць звальненнем.

Імаверна, што такую анкету раздаюць ня толькі ў Гарадзенскай вобласці.