Стала вядома, што гарадзенцу Аляксандру Лаўрэнцьеву дадалі яшчэ 1 год зняволення ў калоніі паводле артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу (“злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”). Ён па-ранейшаму адбывае зняволенне ў Бабруйскай калоніі №2.

Раней Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 3 гады і 4 месяцы калоніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі і нейкага іншага прадстаўніка ўлады. Той палітычны карны прысуд быў абвешчаны ў судзе Ленінскага раёна Гродна 2 жніўня 2022 году. Лаўрэнцьева звінавацілі паводле арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі») і 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Лаўрэнцьеў раней быў пэўны час у Польшчы, дзе здзейсніў шэраг авантураў, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы.