
Стала вядомая дата новага суда над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам (https://prisoners.spring96.org/be/person/alaksandr-franckievich)
Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў Івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў Ваўкавыскую ПК-11. Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.
Нядаўна супраць яго пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Суд над ім распачнецца ў судзе Ваўкавыскага раёну 24 чэрвеня. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка. Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады калоніі.
Падтрымайце яго: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
spring96.org
