Гарадзенская міліцыя працягвае адзначаць і святкаваць дзіўныя “юбілеі”. На гэты раз урачыстасцю стала “89-лет специальным учреждениям и конвою органов внутренних дел“. Адзначаецца гэты дзень 16 чэрвеня.

“Днем образования специальных учреждений и конвойных подразделений органов внутренних дел Республики Беларусь считается 16 июня 1935 года. Именно в этот день в 1935 году приказом комиссариата внутренних дел БССР в связи с переформированием 225 конвойного полка внутренней охраны и 252 отдельного конвойного дивизиона внутренней охраны обязанности по сопровождению в суды лиц, содержащихся под стражей, были переданы органам рабоче-крестьянской милиции, основной обязанностью которой являлась надежная охрана этой категории лиц”.

Зараз на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці функцыянуюць ажно 13 ізалятараў часовага ўтрымання, цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў Лідскага РАУС і спецыялізаваны ізалятар Ленінскага РАУС Гародні. Апошнія чатыры гады гэтыя ізалятары выкарыстоўваюць пераважна для арыштаваных людзей паводле палітычна міатываваных справаў. У ізалятарах для іх ствараюцца ўмовы, блізкія да катавальных.

Асабліва высока міліцэйскім начальствам ацэнены за апошні час праца наступных начальнікаў: начальники ИВС Вороновского (Лошакевич А.И.), Дятловского (Ломако М.М.), Слонимского (Лысеня И.А.), Октябрьского (Лаврушко И.В.), Ошмянского (Григорук Д.Н.) РУ-РОВД.

Аддзел надзорна-выканаўчай дзейнасці УУС па Гарадзенскай вобласці з 2022 году ўзначальвае падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Рамашка (Ромашко Владимир Владимирович).