“Беларусьфільм”, які зараз узначальвае былы гарадзенец, былы камсамолец і ідэолаг Юрый Аляксей, прыбраў з публічнага доступу адрэстаўраваны фільм “На чорных лядах” паводле апавядання Васіля Быкава.

“Магчыма, яго схавалі і раней, але факт застаецца фактам. Вось такі падарунак у вялікі юбілей нацыянальнага пісьменніка!” —  піша тг-канал “Свяшчэнны Белавуд”.

Апавяданне Быкава “На чорных лядах” і аднайменны фільм 1995 года, зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым, прысвячаюцца падзеям Слуцкага збройнага чыну 1920 года — гэта значыць, паўстанню супраць савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.

Фільм быў адрэстаўраваны на пачатку ліпеня 2020 года і выкладзены на YouTube-канале студыі “Digital Belarusfilm”. Цяпер па спасылцы паведамляецца, што відэа недаступнае да прагляду. Але копіі адрэстаўраванай версіі фільма можна знайсці на каналах іншых карыстальнікаў YouTube.