
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў засуджаны 25 гадоў пазбаўлення волі, а Павел Сава і Галіна Дзербыш — да 20 гадоў. Па версіі следства, у выніку іх дзеянняў былі пашкоджаныя аўто і дом аднаго міліцыянта на агульную суму 35,8 тысячы рублёў, а таксама аўтамабіль другога — на 4,4 тысячы рублёў.
«Пакрыццё шкоды, прычыненай грамадзянам і арганізацыям у выніку акта тэрарызму або правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, ажыццяўляецца за кошт бюджэту з наступным спагнаннем сум гэтай кампенсацыі з прычыніцеля шкоды ў парадку, устаноўленым заканадаўствам», — паведамілі ў пракуратуры.
Прызнаныя пацярпелымі сілавікі звярнуліся з патрабаваннямі аб кампенсацыі прычыненай ім шкоды і атрымалі кампенсацыю з бюджэту. У сваю чаргу пракурор Ваўкавыскага раёна прад’явіў пазовы аб спагнанні з Аўтуховіча, Савы і Дзербыш «сум прычыненага злачынствам урону ў парадку рэгрэсу».
Гэтыя патрабаванні былі поўнасцю задаволены, рашэнні ўступілі ў “законную” сілу.
