
У Лідзе днямі затрымалі як мінімум 9 работнікаў металатканага завода Haver. Прычына — «экстрэмісцкія» падпіскі і рэпосты. «Медыязона» даведалася імёны большасці затрыманых.
Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа пра дзевяць затрыманняў на лідскім металатканым заводзе HAVER.
Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкава, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчэбата, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя.
