
У Гародні абвесцілі прысуд дзяўчатам, якія ў красавіку падпалілі сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў. Абедзвюх за “здзек з дзяржаўных сімвалаў” прысудзілі да года калоніі. Раней іх не судзілі.
У матэрыялах крымінальнай справы гаварылася, што ў момант здзяйснення гэтага ўчынку яны былі ў стане алкагольнага ап’янення. Сцяг яны падпалілі проста на будынку, не зрываючы яго. Для гэтага выкарыстоўвалі швабру — абкруцілі яе папяровым ручніком, падпалілі і такім чынам дацягнуліся да чырвона-зялёнага сцягу.
Дэманстратыўна-паказальнае судзілішча зладзілі проста на юрыдычным факультэце Гарадзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Пры тым дзяўчат трымалі ў кайданках. Невядома толькі ці маюць дзяўчыны дачыненне да гэтай навучальнай установы (яны 2001 года нараджэння), пра гэта не паведамляецца.
Судзіла дзяўчат небезвядомая суддзя Ленінскага раённага суду Алена Пятрова.
