1 ліпеня завочна пачнуць судзіць былую кіраўніцу гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічку.

Гарадзенскі абласны суд напачатку ліпеня пачне разгляд завочнай крымінальнай справы. Яе прызначаны весці суддзя Дзмітрый Бубенчык. Вользе інкрымінаваныя наступныя артыкулы:

  • ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці);
  • арт. 193-1 КК (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці);
  • ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);
  • ч. 3 арт. 210 КК (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай);
  • ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
  • ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).

Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры» і за ўдзел у акцыі пратэсту.