
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра «хапун» на Лідскім ліцейна-механічным заводзе.
Паводле інфармацыі, некалькі чалавек былі затрыманыя наўпрост на працоўных месцах. Сцвярджаецца, што затрыманыя распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы» ў сваіх сацсетках. За гэта іх усіх нібыта змясцілі ў ІЧУ.
Дакладная колькасць затрыманых невядомая.
