Каля тытунёвай фабрыкі ў Гародні плануюць знішчыць дрэвы і кусты. Агулам – каля 40 дрэваў і кустоў, што на вуліцы Арджанікідзэ.

Прычына па якой хочуць выкарчаваць дрэвы і кусты, гучыць эпічна і проста здзекліва: «ненадлежащее состояние объектов растительного мира». За гэтай бюракратычнай фармулёўкай чытаецца простая формула “добраўпарадкавання”: няма дрэў – няма праблемы.

Праўда, улада хоча перад тым параіцца з “народам”. Плануецца, што будзе праведзены нейкі сход невядома каго – а 10-й гадзіне ў аўторак 25 чэрвеня. Ні то плануецца, што ніхто не прыйдзе і гэта будзе азначаць згоду грамадзян. Ні то прыйдуць якраз “правільныя” запланаваныя людзі, якія падтрымаюць прапанову знішчэння дрэў.