
23 чэрвеня палітвязень з Гародні Андрэй Пагерыла сустракае свае 33 гады ў зняволенні.
Андрэй Пагерыла працаваў слясаром-рамонтнікам цэха “Аміяк-3” на прадпрыемстве “Гродна-Азот”. 17 верасня 2021 году Пагерылу затрымалі па палітычнай крымінальнай справе “Рабочага руху” кагэбісты. Пазней яго засудзілі на 14 гадоў калоніі паводле крымінальных артыкулаў 361-1, 188 і 356. Працэс праходзіў у Гомельскім абласным судзе, прысуд абвесцілі 17 лютага 2023 году.
У зняволенні гарадзенец ужо 1010 дзён. Спярша ён быў зняволены ў Гомелі, цяпер у Бабруйску.
У Андрэя Пагерылы на волі сям’я – жонка і двое дзяцей. Калі хто мае магчымасць дапамагчы сям’і ў Гародні – зрабіце гэта.
Напішыце палітвязню ў Бабруйск: ИК № 2. 213800, г. Бобруйск, ул. Сикорского, 1
Погерило Андрею Владимировичу
