25 чэрвеня гарадзенская міліцыя правядзе “плановые тактико-специальные учения”. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя інфармацыйныя органы.

Супрацоўнікі міліцыі правядуць вучэнні на тэрыторыі спарткомплексу “Нёман” па праверцы гатовасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павысіць ровень падрыхтоўкі і зладжанасці дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і здарэнняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў.

Прадугледжана задзейнічанне службовай тэхнікі. Абмежаванні ў рух транспарту і пешаходаў уносіцца не будуць.

Калі рух транспарту і пешаходаў не абмяжоўваецца, то навошта пра гэта інфармаваць? Мэта толькі адна – запалохванне насельніцтва новымі карнымі акцыямі міліцыі.