
У перыяд з 21 па 23 чэрвеня польскія памежнікі зафіксавалі амаль 330 спроб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
У пятніцу такіх спроб было амаль 100, у суботу – амаль 120, у нядзелю – 110. У некаторых выпадках мігранты паводзілі сябе агрэсіўна: кідалі галіны і камяні ў бок польскіх патрулёў, паведамляе Падляшскі аддзел памежнай службы Польшчы. Былі затрыманыя тры кур’еры – грамадзяне Венгрыі, Германіі і Малдовы, якія перавозілі мігрантаў.
