З 25 чэрвеня падаць дакументы ў польскія візавыя цэнтры ў Гародні і Лідзе змогуць толькі тыя беларусы, якія маюць рэгістрацыю па месцы жыхарства ў Гародні і Гарадзенскай вобласці, паведамляецца на сайце VFS Global.

Рэгістрацыя па месцы знаходжання (часовая рэгістрацыя) не з’яўляецца падставай падачы дакументаў па іншай юрысдыкцыі, адрознай ад рэгістрацыі па месцы жыхарства (пастаяннай), за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік можа пацвердзіць, што сапраўды вучыцца, працуе, мае іншыя падставы доўгатэрміновага пражывання (пацвярджэннем зʼяўляюцца арыгіналы дакументаў)», – гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам беларусы змогуць падаваць дакументы толькі ў візавых цэнтрах Польшчы, якія адпавядаюць іх рэгістрацыі па месцы жыхарства.