
У Беластоку 24 чэрвеня прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і ншымі палітвязнямі, якія зняволены ў турмах лукашэнкаўскага рэжыму. Пачобут ужо 39 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні. На традыцыйную акцыю салідарнасці разам х журналістамі прыйшло каля 40 чалавек.
Традыцыйна арганізатарамі акцыі вступілі Саюз палякаў Беларусі і Падляшскі аддзел Таварыства «Wspólnota Polska». Анджэй Пачобут ужо тры гады і тры месяцы знаходзіцца за кратамі ў зняволенні.
Выступоўцы расказвалі пра сітуацыю ў Беларусі і заклікалі да праяваў салідарнасці. Акцыя праходзіць штомесяц у дату (альбо каля яе) затрымання Анджэя Пачобута ў Гародні – яго затрымалі 25 сакавіка 2021 году.









