
Белстат агучыў сярэдні заробак па розных рэгіёнах краіны ў траўні. Паводле гэтай статыстыкі Гарадзенская вобласць на чацвёртым месцы.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Менску – Br2940,7. У Менскай вобласці яна склала Br2254,4, Гомельскай – Br2022,4, Гарадзенскай – Br2008, Берасцейскай – Br1945,6, Віцебскай – Br1905,9, Магілёўскай – Br1860,3.
Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі – Br5342,1, фінансавай і страхавой дзейнасці – Br3289,8, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці – Br2692,2. Далей ідзе будаўнічы комплекс з сярэдняй зарплатай за май – Br2548,3, прамысловасць – Br2402,3 і транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць – Br2248,5.
