У Зэльве прайшоў чарговы раўнд міліцэйска-царкоўнага культу, дзе праходзяць дзіўныя набажэнствы з маленнямі вакол капсулы з зямлёй, якую насыпаюць з брацкіх магіл часу Другой сусветнай вайны.

Называецца ўсё гэта “IV Всебелорусский крестный ход «Церковь и армия»”. Ён пакліканы прадэманстраваць, што МВД і РПЦ “едины”. Раней такія акцыі, якія супярэчаць таму, што канфесіі аддзелены ад дзяржавы, а таксама супярэчаць кананічным абрадам праваслаўя, прайшлі амаль ва ўсіх раённых цэнтрах Беларусі.