
Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Андрэй Хмель у час так званай “прамой лініі” пахваліўся тым, што бліжэйшыя некалькі гадоў усе дарогі ў мікрараёнах індывідуальнай забудовы стануць гравійнымі.
Каля дзясятка вуліцаў у мікрараёнах Баранавічы, Зарыца і іншых прыватных сектарах ужо зрабілі такім чынам.
— За два–три года эту тему полностью закроем, — сказаў Хмель у час прамога эфиру на тэлеканале «Гродно Плюс». — Сегодня в городе есть улицы, где нет даже гравийного покрытия. Поэтому средства направляем в первую очередь туда, там это нужнее. К асфальтированию перейдем позже, нужно немного подождать, если граждане будут готовы участвовать в финансировании.
На зыходзе першай чвэрці 21-га стагоддзя галоўны чыноўнік гораду хваліцца тым, што дарогі зробяць гравійнымі. Яно і зразумела – асаноўныя сродкі ад шматлікіх падаткаў грамадзян ідуць на чыноўнікаў, сілавікоў і даражэзныя прапагандысцкія мерапрыемствы.
