фота ілюстрацыйнае

Жыхары Ліды стварылі петыцыю за перайменаванне ў горадзе вуліцы, названай у гонар Фелікса Дзяржынскага. Вывучыўшы яго біяграфію, аўтары петыцыі прыйшлі да высновы, што «яго імя не павінна быць ушанавана на карце Ліды».

«Менавіта Фелікс Эдмундавіч з’яўляўся ініцыятарам масавага тэрору, правакацый, інстытута закладнікаў». «Сумна ўсведамляць, што яго імя ўшанавана на карце горада Ліды, а такіх вядомых беларусаў, як С.Шушкевіч або Т.Касцюшкі – не», — адзначана ў звароце.

Подпісы пад петыцыяй будуць збіраць да 1 ліпеня, пасля яе накіруюць у Лідскі райвыканкам. Аўтары просяць улады ўнесці прапанову аб перайменаванні вуліцы Дзяржынскага ў Лідскі раённы Савет дэпутатаў.

У той сітуацыі культу ўсяго савецка-бальшавіцкага, якая пануе зараз у Беларусі, шанцаў на такое перайменаванне няма.