Пасля месяца невядомасці прыйшла вестка ад палітвязня Дзяніса Івашына. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга:

Нарэшце доўгачаканы ліст прыйшоў бацькам ад Дзяніса. А ў лісьце адразу дзьве паштовачкі зь віншаваньнямі для любімай цешчы і сябра, якія днямі сьвяткавалі свае Народзіны.

З аднаго боку, цешыць, што Дзяніс змог павіншаваць блізкіх людзей. Значыцца ў пэўны час ён дакладна быў не ў ШІЗА. Але дзіўна, што, напрыклад, мне Дзяніс не напісаў чарговага ліста. Таму мы дагэтуль ня ўпэўненыя ў тым, дзе ён перабывае і як сябе адчувае.

На жаль, Дзяніс не датаваў свае паштоўкі, таму мы ня ведаем, калі ён іх падпісваў. Але ў любым выпадку радуемся вестачцы