
Чыноўнікі апублікавалі праграму святкавання ў Гародні 3 ліпеня так званага “Дня независимости”. Паводле традыцыі апошніх гадоў у такім мерапрыемстве шмат мілітарнасці і расейшчыны. У канцэртах не абыдзецца, як звычайна і без залётных гастралёраў. Выпісаны расейскі поп-спявак Ігар Нікалаеў (салідны ганарар заплацяць з дзяржаўнага бюджэту – гэта значыць грашыма падаткаплацельнікаў).
Будуць таксама выступы сілавікоў, а для дзяцей зробяць расейскамоўную праграму “В стране счастливого детства”. Скончыцца ўсё фаерверкам і танцамі.
