
фота ілюстрацыйнае
Ля мяжы з Польшчай на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці збіраюцца пабудаваць вялікі лагістычны цэнтр за 23 мільёны даляраў!
Альянс кампаній «Юніёнвэй», KTZ Express и Xi’an Free Trade Port Construction and Operation Co., LTD абвесціў пра намер будаўніцтва лагістынага тэрміналу на станцыі Свіслач. Новы аб’ект будзе апрацоўваць і размяркоўваць грузы, якія перавозяцца па маршруце Кітай – Еўропа і назад. Пра гэта паведамляе primepress.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства транспорту Казахстана.
Пагадненне пра супольныя лагістычныя паслугі ў Беларусі кампаніі падпісалі ў Шанхаі на выставе Transport logistic China 2024.
Удзельнік праекта АТ KTZ Express – казахстанская мультымадальная транспартна-лагістычная кампанія – аказвае поўны спектр профільных паслуг ва ўсіх відах паведамленняў, інтэгруе перавозкі чыгуначным, марскім, авія- і аўтатранспартам.
Кітайская платформавая кампанія ў Міжнародным сухапутным порце Сіань – Xi’an Free Trade Port Construction and Operation Co., LTD ёсць адначасна і аператарам чыгуначных кантэйнерных адпраўленняў. У прыватнасці, яна ў 2023 годзе арганізавала адпраўку 3,971 тысяч кантэйнерных цягнікоў у Расею, Беларусь.
ТАА «Юніёнвэй», якое прадстаўляе Беларусь, спецыялізуецца на паслугах па складаванні і захоўванні. У сакавіку 2022 года гэтая кампанія зарэгістравала ў СЭЗ “Гроднаінвест” праект будаўніцтва кантэйнернага тэрмінала ў раёне чыгуначнай грузавой станцыі Свіслач. Тэрмінал дазволіць перагружаць кантэйнеры на аўтатранспарт і захоўваць іх як пад адкрытым небам, так і на складах.
Кошт праекта ацэньваецца ў $23 млн.
