Начальніца ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкаму Алена Клімовіч наведала раённы цэнтр Свіслач. Як вядома, гэтая чыноўніца на пачатку бягучага году была прызначана таксама дэпутаткай абласнога савету.

Апошнім часам так званыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ніжэйшых саветаў актыўна праводзяць сустрэчы з народам і справаздачацца ў раённых газетах. Толькі на гэтыя сустрэчы амаль ніхто не прыходзіць і мала хто звяртаецца праз тэлефон.

Так адбылося і з сустрэчай Клімовіч з “выбарцамі”. “Свіслацкая газета” паведамляе, што паступіла толькі два звароты: адно пытанне па рэарганізацыі бібліятэчных штатаў, іншае – пра стан лакальнай дарогі ў рэгіёне.

З такой малой актыўнасці грамадзян Алена Клімовіч зрабіла “грунтоўную” выснову:

– Исходя из того, что ко мне сегодня поступило не так много вопросов, напрашивается вывод, что на местах налажена работа всех органов: от сельисполкомов до районной власти. Кроме того, огромное количество выездных приемов ведут представители разных государственных органов, законодательной власти.