
Супрацоўнік Лідскага ДАІ спагнаў 1 500 рублёў “маральнай” кампенсацыі з палітвязня.
Павел Нехявядовіч падаў зыск да палітвязня Аляксея Камароўскага. Паседжаннне “о компенсации морального вреда по делам о защите чести и достоинства” адбывалася 12 кастрычніка 2023 году ў судзе Лідскага раёну.
Раней Камароўскага засудзілі паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу (“Гвалт альбо пагроза гвалту з дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў”) і артыкулу 365 КК (“Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў”
Суддзя Алена Бальцэвіч задаваоліла іск “пацярпелага” міліцыянта Нехвядовіча і пастанавіла спагнаць грошы з Камароўскага, а таксама дзяржпошліну 111 рублёў у даход дзхяржавы.
Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
