
Трагічная вестка прыйшла з Варшавы. Раптоўна памёр вядомы беларускі грамадскі актывіст і праваабаронца “Вясны” Леанід Свецік.
Каля 14-й гадзіны Леаніду стала кепска, рэзка ўзняўся ціск. Яму была выклікана хуткая, якая прыехала праз 5 хвілін. Але ўратаваць Леаніда Свеціка не ўдалося.
Леанід Свецік быў вядомы ў Беларусі найперш сваёй праваабарончай працай у Віцебску. Неаднаразова пераследаваўся ўладамі па адміністрацыйных і крымінальных справах. Апошні час жыў у Варшаве. Леаніду Свеціку было 59 гадоў.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім.
Светлая памяць…
