
Дзяржаўная прапаганда расхвальвае калгасна-сацыяльны рай у Беларусі. На гэты раз эстафету падхапілі прапагандысты з раённай смаргонскай газеты “Светлы шлях”. Яны расказалі пра двух індыйцаў, якія зараз працуюць на калгаснай ферме ў вёсцы Сінькі.
Індыйцы Пранеш Кумар і Нарэш Кумар прыехалі сюды ажно з гораду Хайдабарад (8 тысяч кіламетраў ад Смаргоні). Працуюць яны на Сінькоўскай ферме усяго тыдзень, але ўжо напоўніцу адчулі як цудоўна на беларускай зямлі.
Аўтар артыкулу Сяргей Юрэвіч на лічбах паказвае, як добра працаваць на ферме ў Сіньках: “Гости из Южной Азии не скрывают, что приехали к нам, чтобы заработать. У себя на родине они также, как и здесь, работали в сельском хозяйстве, поэтому с этой сферой знакомы. Правда, в Индии за месяц тяжёлого труда они получали в районе 15 тысяч рупий (180 долларов США). В хозяйстве Сморгонского района при добросовестном отношении к работе их зарплата будет почти в три раза выше”.
Праўда прапагандыст не параўноўвае цэны ў Індыі і Беларусі. А далей самы індыйцы кажуць, што на радзіме яны даглядалі толькі 15 кароў, а “здесь на ферме их гораздо больше”. Зарпалата нібы ў тры разы вышэйшая, але і працы ў некалькі разоў больш! Але ж на радзіме быў “тяжёлый труд”, а на прасторах Смаргоншчыны так лёгка “дышит человек”.
“Довольны работой индийцев и в КСУП «Синьки». Заместитель директора Виталий Ивашко отмечает, что в хозяйстве не хватает рабочих рук, а трудолюбивые, без вредных привычек гости из Азии отлично вписались в технологическую цепочку на ферме”.
Цешыцца раённая газета і з таго факту, што прыехаўшыя гастарбайтары “каждый день стараются выучить по 2 – 3 слова на русском языке. Это поможет им в будущем лучше понимать коллег, руководство хозяйства и местных жителей”. Сваіх вяскоўцаў ужо русіфікавалі, цяпер на чарзе індыйскія.
Цяжка паверыць таксама, што гэтыя індыйцы мэтна ехалі на ферму ў Смаргонскі раён працаваць. Хутчэй усяго, што гэтыя двое якраз з ліку тых мігрантаў, якія імкнуліся нелегальна трапіць у Еўропу праз Беларусь, але ня здолелі перабрацца праз мяжу. А цяпер змушаныя зарабляць на хлеб на ферме і білет, каб мець магчымасць вярнуцца на радзіму. Раённая газета таксама піша, што праз год азіяты плануюць вярнуцца ў Індыю з заробленымі грашыма. Сумнеўна, аднак, што яны могуць зарабіць нешта большае, чым грошы на дарогу.
