2 ліпеня ў Парыжы адбудзецца адкрыццё выставы пра пераплеценыя лёсы двух выбітных праваабаронцаў, вязняў сумлення і лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і Алега Арлова.

«У час набліжэння Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, на якіх спартоўцы з гэтых дзвюх краін будуць маршыраваць пад нейтральным сцягам, мы хочам з дапамогай гэтай выставы прыцягнуць увагу да грамадзянскай супольнасці абедзвюх краін, голас якой цалкам заглушылі, але якая, нягледзячы на ўсе намаганні прымусіць яе замаўчаць, працягвае змагацца за правы чалавека і свабоду выказвання меркаванняў».

Выстава працягнецца з 2 па 30 ліпеня
▫️Дзе: Espace Libertés / Reforum Space Paris, 16 rue Oberkampf, Paris 11
Уваход вольны па запісе: espacel@russie-libertes.org
Падрабязнасці па спасылцы